Глінішчанскія кавуны салодкія, бо мёдам іх палівае гаспадар

Наши проекты Увлечения хойничан

Якія яшчэ сакрэты вырошчвання экзатычнай ягады?

Збіраем «паласаты» ўраджай з градкі, паспелі бахчавыя ў Глінішчах. Разразаем кавун, а ён такі сакавіты, пахучы, аж цяжка стрымацца, каб не паспрабаваць яго.

Даведаліся, што рэкардсмены па 9 кілаграмаў важаць. «Давайце, госці, налятайце, у гэтым годзе яны як ніколі ў мяне смачныя. Тут унукі мне дапамагаюць, асабліва Даша з Сашам стараюцца. Вырасцілі мы летам больш 50 штук», – кажа нам Аляксандр Чарняўскі.

Да кавуноў у нашага героя-пенсіянера душа ляжыць даўно, другое дзесяцігоддзе пайшло. І заўсёды выходзіць пладавітае насенне. Спачатку высаджвае «зярняты» ў баначкі дома, а праз некалькі месяцаў – у адкрыты грунт. А каб кавуны былі ўраджайнымі, невялічкую траву ў ямкі дабаўляе, і, канешне, ваду. Угнаенне толькі натуральнае выкарыстоўвае (аніякай хіміі!), сам рыхтуе Аляксандр Уладзіміравіч яго, нікому не давярае. Тры разы за перыяд паспявання палівае настойкай крапівы (10 дзён яна настойваецца з вадой пад сонцам).

Лайфхак салодкіх кавуноў: калі бахча толькі пачынае квітнець, патрэбна дабаўляць мёд, размешаны з вадой, а затым пырскаць на экзатычныя ягады. Менавіта так робіць Аляксандр Чарняўскі. І яшчэ: ваду кавунам ён дае цёплую, халодную яны не любяць. Нельга было не заўважыць на агародзе «кавуннага магната» безліч памідораў, розных колераў і памераў, водар ад іх даносіўся неверагодны. Вось ён гаспадар! Гэта ўжо другое хобі глінішчанскага мужчыны. Тут шэсць гатункаў.

Наша паездка ў Глінішча скончылася. Аднак і сёння мы яшчэ ўспамінаем той самы сакавіты кавун.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *