Лідзія Долбікава


Пра крызу


Учора, стоячы ў чарзе,
Пачула вестку я такую,
Што крыза хмарай к нам паўзе,
Як монстр, усё трушчыць пад чыстую.
З’ядае долары, рублі,
І наша родная валюта
Не стане для яе атрутай.
Бяда, кабеты, ой, бяда,
Калі той монстр, сівая крыза,
Бліжэй да нашага сяла
Падруліць і заляжа ў хмызе.
Куды падзецца? Як схаваць
Набыткі, у поце здабытыя?
Жальчэй за ўсё іх аддаваць,
Цанней за зліткі залатыя.
У каго дзве сотні, у каго – пяць
Рублёў, айчыннае валюты,
А хтосьці струсіць з кішаня
Апошні, цудам не крануты.
А жыць жа будзем? Што рабіць?
Па хатах вестка ўжо ляціць.
Перапалоханы ўсе людзі:
“Як жыць жа будзем, што ж то будзе?”
Не гараваў адзін Цімох,
Ен толькі што ўзладзіў стог.
Сянцо – гарбату хоць вары,
Кароўцы хопіць да пары.
Сабраў гурочкі на градзе,
З вядром да студні ён ідзе.
Гурочкі ў бочку для засолу,
Вада патрэбна для расолу.
А тут суседка: “Браце мой,
Бяда зусім не за гарой.
А ты, Цімох, хіба не чуеш?
І час дарэмна свой марнуеш.
Хавацца трэба. Мо ўцякаць,
Крыза не будзе дараваць,
Адразу можа ўсё забраць.
Як будзеш зіму зімаваць?”
Цімох суседцы так разважыў:
“Няма чаго крызы баяцца,
Дарэмна еньчыць, хвалявацца,
А трэба лепш патурбавацца
Пра хлеб надзённы да стала,
Ды каб к яму яшчэ была
І шкварка, й чарка, і грыбочкі,
Ды к бульбе паранай гурочкі.
Ад крызы розум хай губляе,
Хто грошай незлічона мае,
Вось там яна ўжо пагуляе!
А нам губляць няма чаго.
Ад працы шчырай на зямлі
Мазолі толькі набылі.
Пакуль жа зможам працаваць,
То для жыцця ўсё будзем маць.
І грошы будуць. Паштальён,
Штомесяц носіць пенсіён.
Сусветны той ілюзіён,
Што разыгралі мафіёзы,
Не згоршаць нам жыццёвай прозы.
Няма чаго нам хвалявацца,
Ад крызы нейкай там хавацца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *