Ёсць пытанне? Будзе адказ

Власть

Прыёмы грамадзян і «прамыя лініі», якія праводзяць прадстаўнікі ўлады, гэта магчымасць для грамадзян задаць набалеўшае пытанне.

Таму не ў сацыяльных сетках патрэбна скардзіцца на тую ці іншую сітуацыю/праблему/з’яву. А звяртацца непасрэдна да служб, органаў, прадстаўнікоў улады, у паўнамоцтвах якіх і вырашыць, і дапамагчы.

Чарговы прыём грамадзян і «прамую лінію» старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар правяла ў Судкоўскім сельвыканкаме.

Жыхары населенага пункта скардзіліся на якасць вады, яна нечаму жоўтая. Зварот пераадрасаваны «Камунальніку» для аператыўнага вырашэння.

Паступілі пытанні наконт вулічнага асвятлення – дзе лямпачкі не гараць, дзе ўвогуле адсутнічаюць. Старшыня сельвыканкама Алена Волчэк збірае ўсе заяўкі на асвятленне, каб адпаведныя майстры камунальнай службы закрылі іх, што называецца, адным разам.

Таксама абмеркаваны мерапрыемствы, што плануецца правесці на тэрыторыі сельсавета да Дня народнага адзінства.

** ** **

Працягваюцца сустрэчы старшынь сельвыканкамаў і прадстаўнікоў розных служб з насельніцтвам. Пытанні падчас сустрэч паступаюць розныя: ад добраўпарадкавання да медабслугоўвання, ад адносін паміж суседзямі да будаўніцтва.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *