Мікалай Бендзега вырасціў 80-кілаграмовы гарбуз

"Книга рекордов Хойникщины"

Але да нашага прыходу ў госці да хайнічаніна 80-кілаграмовы гарбуз скармілі хатняй жывёле. Але ж факт ёсць факт.

Мы правялі маленькае расследаванне. Такі гарбуз на градцы быў, аб гэтым кажуць двое сяброў, якія падымалі плод, суседзі Мікалая Бендзегі. На здымку знаходзіцца гарбуз, які важыць 50 кілаграмаў. Таксама ж вельмі многа!

Як атрымалася вырасціць на агародзе такія аб’ёмныя гарбузы? Аказваецца, усё проста, ніякага сакрэту няма. Насенне ўзышло само, ніхто яго не садзіў. З мінулага году прынялося, ды і расло сабе каля бульбы. Нават і такое бывае, здаравуны-самасейкі.

Мікалай Бендзега жыве па вуліцы Палеская, працуе лесніком Тульгавіцкага лясніцтва запаведніка. Дарэчы, каля 200 гарбузоў сёлета вырасціў. Добры гаспадар.

Паважаныя чытачы, калі ў вас таксама ёсць плод-рэкардсмен, будзь-то морква ці бурак, тэлефануйце ў рэдакцыю – мы прыедзем і сфатаграфуем.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *