У адпаведнасці з планам


Захаванне патрабаванняў экалогіі мае на ўвазе не толькі выкананне неабходных норм, але і правядзенне цэлага шэрагу работ. Не заўсёды арганізацыі і прадпрыемствы, асабліва сельскагаспадарчыя, маюць неабходныя для гэтага сродкі. У гэтай сітуацыі на дапамогу прыходзіць рэспубліканскі фонд аховы прыроды.

Усяго на гэты год на розныя мерапрыемствы па навядзенню парадку на зямлі з яго прадугледжана выдзеліць 1470,8 мільёна рублёў. З гэтых сродкаў прадпрыемствамі і арганізацыямі нашага раёна за 9 месяцаў бягучага года асвоена 944,6 мільёна рублёў (65 працэнтаў). Усе грашовыя сродкі накіраваны на правядзенне экалагічных мерапрыемстваў у сельскай мясцовасці.

На ліквідацыю крыніц забруджвання паверхневых і грунтовых вод сцёкамі жывёлагадоўчых ферм прадугледжана выдзеліць 323 мільёна рублёў. З гэтых сродкаў па стану на 1 кастрычніка асвоена 253,8 мільёна. Па 14 мільёнаў рублёў засталося асвоіць сельгаспрадпрыемствам “Агракамбінат “Віць” і “Аравічы”, 29 мільёнаў – імя Мележа, 7,7 – эксбазе “Стралічава”, 4,5 мільёна рублёў – “Судкова”.

На прыродаахоўныя мерапрыемствы ў сувязі з будаўніцтвам малочнатаварнай фермы “Глінішча” КСУП імя Мележа запланавана 287,8 мільёна рублёў. Усе неабходныя работы ўжо выкананы (будаўніцтва ажыццяўлялася ў два этапы), аплата згодна з планам будзе праведзена ў IV квартале бягучага года.

700 мільёнаў рублёў выдзелена на рэканструкцыю каналізацыйных сетак населенага пункта Стралічава. Сеткі знаходзяцца на балансе КЖУП “Хойніцкі камунальнік”. За 3 квартал асвоена 283 мільёны рублёў. Усе работы праводзіць падрадная арганізацыя УП “Палессебуд” ПМК-50 г. Мазыра. Ажыццяўляецца замена каналізацыйных сетак, мантаж дзвюх каналізацыйна-помпавых станцый, рамонт ачысных збудаванняў.

На знос невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых пабудоў запланавана 160 мільёнаў рублёў. Работы праводзяцца сумесна сіламі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадпрыемства меліярацыйных сетак. Імі ўжо знесены воданапорная вежа ў Велеціне, кароўнік у Судкове, кармацэх у Вялікім Боры, качачнік у Грачыхіна. На гэтыя мерапрыемствы асвоена 120 мільёнаў рублёў. Знос апошняга аб’екта (кармацэха ў в. Валокі) запланаваны на  IV квартал.

Работы па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі будуць праводзіцца і далей згодна з адпаведнымі планамі.


Ж. ХАРЫТАНЧУК,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *