Беларусь турыстычная: Хойніцкі раён

Беларусь турыстычная

Край наш хойніцкі прыгожы, каларытны. Як па яму не павандраваць?!

Мы вырашылі аб’ехаць наш раён на веласіпедах. Паглядзець, пафатаграфаваць, а потым падзяліцца ўражаннямі з чытачамі раённай газеты.

Канешне, мэтай было не «накруціць» кіламетраж, а ўбачыць як мага больш тых месц, дзе яшчэ не бывалі.

Прыкладна па 30 км у дзень праязджалі. Гэта, скажам вам, досыць вялікая дыстанцыя. Але не спяшаліся – павольна круцілі педалі, атрымлівалі асалоду ад навакольнага асяроддзя. У агульным некалькі соцен кіламетраў атрымалася. І гэта яшчэ не ўвесь раён.

Наведалі былыя панскія сядзібы ў Рудакове і Барысаўшчыне. Звяртаемся да будучых турыстаў: не пакідайце пасля сябе смецце і прадукты жыццядзейнасці, будзьце людьмі. З’ездзілі да КПП у Бабчыне. Пабывалі каля вядомага дрэва (на жаль, пашкоджанага стыхіяй) у Губарэвічах. Пабачылі вінаград, які расце на хвоі. Паспрабавалі алычу ў Стралічаве, яблыкі і грушы ў Небытаве і Храпкаве. Дарэчы, па кожнаму населенаму пункту, да якога даязджалі, таксама многа «калясілі», амаль кожны куточак вывучылі.

Сапраўды, цікава і карысна. І не патрэбен нам бераг турэцкі, калі дома ёсць такія дзівосныя месцы. Не лянуйцеся, пакуль добрае надвор’е – бярыце веласіпеды і вывучайце родны край!

Падзяліліся Святлана КАВАЛЬЧУК і Наталля МАЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *