З песняй — у вёску

Образование

Добра жывецца тым, хто мае магчымасць наведаць добры магазін, зайсці, калі захварэў, на добраўладкаваны ФАП, паслухаць выступленне артыстаў у глядзельнай зале Дома культуры. А калі няма такой магчымасці? Калі ў вёсачцы засталося 50-60 чалавек або яшчэ менш? Тады дапамагаюць аўталаўка, выкліканая “хуткая дапамога”, адкрытая пляцоўка на свежым паветры, дзе, калі надвор’е дазваляе, можна паапладзіраваць самадзейным артыстам.

З вялікім задавальненнем, творчым натхненнем спявалі для жыхароў маланаселеных пунктаў Мархлеўск, Куравое, Дубровіца, Дуброва, Хвойная Паляна, Пудакоў удзельнікі ансамбля “Спадчына”. Шчыра і пранікнёна выконвалі нумары канцэрта А. Сацура, Н. Петруненка, С. Іванюценка, І. Раманчык, Я. Краўчанка. Звонкім смехам сустракалі жыхары гумарыстычныя выступленні Л. Бачына, А. Гуз, А. Карповіч, Г. Пырко. Душэўнасцю, пяшчотай, светлым сумам поўніліся музычныя нумары ў выкананні К. Сівай, В. Сысоевай, Н. Дзегцяровай. Спадабаліся гледачам песні, якія падарылі М. Кабанькоў, В. Найдзенка, Р. Лушч.

Але самай дарагой узнагародай, акрамя апладысментаў, усмешак і кветак, былі словы вяскоўцаў: “Вы ж толькі нас не забывайце! Прыязджайце! Вы нам падарылі столькі радасці!”

І мы паабяцалі, што абавязкова яшчэ сустрэнемся.


Л. КРАЎЧАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *