Свята таленавітых


Ні адно свята ў раёне ні абыходзіцца без работнікаў раённага аддзела культуры, якія заўсёды радуюць хайнічан мілагучнымі спевамі, вясёлымі жартамі, праводзяць на высокім узроўні афіцыйныя мерапрыемствы.

З нагоды прафесійнага свята ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў прымалі яны ў свой адрас віншаванні ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкінай і начальніка аддзела культуры райвыканкома В.І. Баранава.

Як чарговае прызнанне прафесійнага майстэрства, Ганаровыя граматы раённага аддзела культуры атрымалі в.а. дырэктара ГЦКіС Р.М. Лушч, загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі В.М. Гушча, галоўны захавальнік фондаў краязнаўчага музея А.Ю. Эсауленка, выкладчык харэаграфіі ДШМ А.Р. Гушча і вакальная жаночая група выкладчыкаў ДШМ. Г.М. Рабінкіна ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Н.У. Ешчанка. Падзяку за актыўны ўдзел у мерапрыемствах ад Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка атрымаў дзіцячы ансамбль “Светлячок”, які дзейнічае пры ГЦКіС.

Прыемным падарункам для прысутных сталі выступленні вучняў і выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў, работнікаў РДК, ГЦКіС і раённага метадычнага цэнтра.

Але ж лепшы падарунак для работнікаў культуры – гэта шчырыя апладысменты і словы ўдзячнасці гледачоў.


Ірына Новікава.
На здымку: узнагароду выкладчыцы ДШМ А.Р. Гушча ўручае В.І. Баранаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *