І ўсё ж… Кастрычнік ці Акцябр?

Службы информируют

Адразу адзначу, што памылкі ў назвах населеных пунктаў нашага раёна сталі сустракацца радзей.

Аднак, ёсць усё ж такі, вось такія паказальнікі на якія хочаш не хочаш, але звернеш увагу.

Пры ўсталёўцы знака, дарожная служба пераклала на беларускую мову назву пасёлка Октябрь Паселіцкага сельсавета, як назву месяца – кастрычнік, але гэта – памылка.

Уся справа ў тым, што наш Закон згодна з агульнасусветным стандартам патрабуе, каб найменні геаграфічным аб’ектам прысвойваліся на беларускай мове, з якога спосабам транслітарацыі (гэта значыць па літарах, не змяняючы словы) перадаваліся на рускую. Такая норма дазваляе, па-першае, захаваць арыгінальнае аблічча нацыянальнай тапаніміі (якая фармуе непаўторны твар краіны), а па-другое, ліквідаваць блытаніну, якая да гэтага часу існуе ў назвах. Жывеце вы, дапусцім у пасёлку Акцябр, прыязджае да вас госць, а вы яго накіроўваеце ў пасёлак Кастрычнік, а ён не разумее, адзін гэта пасёлак ці, як кажуць у Адэсе «дзве вялікія розніцы».

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *