Прэмія за дасканаласць

Образование

DSC_0034У Гомелі прайшла штогадовая сустрэча губернатара вобласці У.А. Дворніка з інтэлектуальнай і творчай моладдзю. Ад нашага раёна на ёй прысутнічала вучаніца 10 класа гімназіі г. Хойнікі Дар’я Шарамела, якая заняла другое месца ў абласным туры сёлетняй рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. На сустрэчы хайнічанка атрымала грашовую прэмію і адпаведнае пасведчанне.
Свой поспех Даша адносіць на рахунак педагога В.П. Варановіч, якая не шкадуе часу для сваіх вучняў і адгукваецца на іх просьбы аб дадатковых занятках.
Цяпер Даша рыхтуецца да аналагічнай алімпіяды па біялогіі, якая пройдзе ў студзені 2015 года. Вольны час яна прысвячае любімаму прадмету – біялогіі, вось і на зімовых канікулах плануе паглыбіць свае веды па ім.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *