Прышчэпка — адзіны спосаб прафілактыкі дыфтэрыі

Спорт

Дыфтэрыя – цяжкае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхом і нярэдка заканчваецца смерцю.

Першымі прыкметамі захворвання з’яўляюцца: высокая тэмпература, запаленне міндалін, зева, гартані, носа, з’яўленне слабасці, налёту на міндалінах. У наступныя дні стан пагаршаецца, з’яўляецца ацёк зева і шыі, асіпласць голаса, цяжкае дыханне. Падобныя прыкметы мае і ангіна, таму ўсе выяўленыя хворыя ангінай і іншымі запаленчымі захворваннямі насаглоткі, а таксама асобы, якія былі ў кантакце з крыніцай інфекцыі, належаць абавязковаму бактэрыялагічнаму абследаванню для выяўлення ў іх носьбіту дыфтэрыі.

Згодна з нацыянальнай праграмай імунапрафілактыкі аб зніжэнні захворваемасці дыфтэрыяй з 20 ліпеня 2005 года ў нашым раёне была праведзена масавая  кампанія па імунізацыі дарослага насельніцтва ва ўзросце ад 35 да 60 гадоў, якое мела прышчэпку ад дыфтэрыі 5 і больш гадоў назад. Неабходнасць імунізацыі дарослага насельніцтва наспела таму, што з’явілася многа людзей з паслабленым імунітэтам, асабліва ў Гомельскай вобласці і Мінску.

Імунізацыя яшчэ не закончана. Яна праводзіцца па індывідуальнаму графіку ў залежнасці ад узросту. Калі ўчастковы ўрач або медыцынская сястра запрашаюць вас на прышчэпку супраць дыфтэрыі і слупняку ў 306 кабінет райпаліклінікі, не ігнаруйце запрашэнне. Памятайце, што непрышчэплены чалавек можа памерці ад дыфтэрыі.


А. КАВАЛЕВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *