Падлеткі спіртное распівалі, цыгарэты і кукурузу скралі

Службы информируют

Распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, псаванне маёмасці, дробныя крадзяжы – правапарушэнні, учыненыя дзецьмі і падлеткамі, якія, відаць, забыліся пра адказнасць за свае паводзіны.

Дадзеныя сітуацыі разгледзелі на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, якое правёў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер.

Вучань СШ № 2 за невялікі прамежак часу на камісіі ўжо другі раз. На пытанне, як так атрымалася, адказаў: «Не ведаю». Хлопца мінулы раз (скраў у аднакласніка мабільны тэлефон) папярэджвалі аб наступствах такіх паводзін, але гэта яго, як бачым, не спыніла – прыхапіў з аднаго з магазінаў нашага горада 6 пачкаў цыгарэт.

Яшчэ адзін юнак, з Судкоўскай СШ, спакусіўся на кукурузу з калгаснага поля, а вучань СШ № 3 – на веласіпедны насос.

Дзве ліцэісткі былі выкліканыя на пасяджэнне за распіццё гарэлкі. Мала таго, што распівалі яны спіртное ў грамадскім месцы, дык яшчэ і кампанію ім склаў «сябар», якому крыху за 30.

Усім непаўналетнім правапарушальнікам камісія вынесла папярэджанне, нагадаўшы, што наступная такая правіна можа каштаваць маладым людзям немаленькага штрафу – гэта вам не жарты.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *