Кіраўніцтва раёна віншуе працаўнікоў аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам!

Сельское хозяйство

У сапраўднага селяніна-гаспадара паміж буднямі і святамі практычна няма ніякага адрознення.

У любы дзень зямля павінна быць апрацавана, сельгаскультуры — своечасова пасеяны, дагледжаны, убраны, каровы напоены, накормлены, падоены… І як толькі адно звяно выпадае з гэтага ланцужка, пачынае пакутаваць уся справа. Таму працу сельскага працаўніка цяжка пераацаніць, бо ад вынікаў, дасягнутых хлебаробамі, жывёлаводамі, механізатарамі, спецыялістамі, людзьмі іншых прафесій, у першую чаргу залежыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні. І сёння з самай шчырай павагай і цеплынёй хочацца выказаць глыбокую ўдзячнасць цудоўным працаўнікам сельскай гаспадаркі: дзякуй вам за ваш уклад у развіццё раёна, за вернасць роднай зямлі і сялянскаму абавязку.

Асаблівая ўвага да сялянскай працы — даўняя добрая традыцыя. Сур’ёзная дзяржаўная падтрымка побач з уласцівай земляробам беражлівасцю да зямлі, узрастаючай культурай земляробства і жывёлагадоўлі дазваляюць паляпшаць стан аграпрамысловага комплексу.

Радуе імкненне працаўнікоў вёскі памнажаць свае дасягненні. Будзем лепш працаваць, будзем лепш жыць.

Жадаем творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а таксама паспяховай працы на карысць сябе, сваёй сям’і, краiны.

Надзея і аптымізм робяць ваша жыццё больш светлым і радасным.

Заставайцеся такімі заўсёды! Бязмежнага вам асабістага шчасця і сямейнага дабрабыту, радасці ў жыцці і дзецях, утульнасці і цеплыні ў дамах і сем’ях, здароўя і бадзёрасці на доўгія-доўгія гады.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій БАНДАРЭНКА.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна БОНДАР.

21 лістапада 2021 года.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *