Восенню зачараваныя

Образование

Традыцыйны асенні баль прайшоў у 8-11 класах Судкоўскай сярэдняй школы. Пачаўся ён конкурснай праграмай “Міс і Містэр Восень-2009”, у якой прынялі ўдзел чатыры пары. Прыемна ўразіла залу прадстаўленне пар, якое было вельмі разнастайным і арыгінальным. Да прыкладу, гумарыстычны афрыканскі танец у выкананні Дзяніса Чорнага і Кацярыны Галені не мог не прымусіць усіх смяяцца, высокай артыстычнасцю вылучалася прывітанне Сяргея Гарбачова і Кацярыны Харытанчук, “Людзі ў чорным” выканалі цэлую музычную пастаноўку, а “Прышэльцы з планеты Марс” наладзілі шоу са свечкамі і ліхтарыкамі.

Конкурсная праграма складалася з 5 конкурсаў: “Выканай мой капрыз”, “Сёмае пачуццё”, “Мая рука – уладыка”, “ Пацалунчык”, “Танцавальны марафон”.

Месцы размеркаваліся наступным чынам: у намінацыі “Усім парам пара” лепшымі былі прызнаны Сяргей Гарбачоў і Кацярына Харытанчук, “Салодкая парачка” – Дзмітрый Ляшчун і Марына Ляшчун, “Суперпара” – Дзяніс Чорны і Кацярына Галеня, “Міс і Містэр Восень-2009” – Дзмітрый Бельскі і Карына Шмарына.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Л.А. Гаркуша членскія білеты і значкі  6 новым членам маладзёжнай арганізацыі.

Парадавалі сваімі музычнымі падарункамі гледачоў Святлана Пархоменка і Кацярына Харытанчук, Дзмітрый Бельскі і Дзяніс Чорны выканалі сцэнку “Рокеры”.

Працягваўся асенні баль дыскатэкай з конкурснай праграмай.

А ў піянерскай дружыне імя Марата Казея адбыўся конкурс “Супермадэль-2009”, у якім прынялі ўдзел 11 дзяўчынак і адзін хлопчык.

У намінацыі “Казачны герой” перамагла вучаніца 5 класа Аляксандра Катлярчук, у намінацыі “Вячэрні ўбор” – сямікласніца Анастасія Цішкевіч. Эксклюзіўны касцюм Ніны Крывенчык атрымаў перамогу ў конкурсе “Хіт сезона”, а Елізавета Коўзік прызнана “Міс-дыскатэка”. Супермадэлямі выбраны Таццяна Латаш, Дыяна Базулька, Елізавета Коўзік, Вікторыя Лапіцкая, Дзмітрый Гарбачоў.

Аднак на гэтым свята восені не закончылася і ўсе прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Асеннія забавы”.


Л. КОЎЗІК,
педагог-арганізатар Судкоўскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *