Для рэзерву


Прайшла вучоба рэзерву кадраў, ініцыіраваная аддзелам арганізацыйна-кадравай работы райвыканкома ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2004 года № 354 “Аб рабоце з кіруючымі кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый”.

З дакладам выступіла начальнік аддзела эканомікі Л.М. Лагвіненка, якая пазнаёміла з асноўнымі паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома Ж.М. Чарняўская расказала аб формах і метадах арганізацыі ідэалагічнай работы на прадпрыемствах, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы С.С. Седач растлумачыў сутнасць Указа № 354, яго мэты і задачы.

Для будучых кіраўнікоў змястоўную экскурсію па сваіх прадпрыемствах правялі дырэктар завода гідраапаратуры В.Я. Смальцар і  вядучы інжынер па якасці ПУП “Палескія сыры” Г.А. Вяргейчык. Прысутныя змаглі пазнаёміцца не толькі з вытворчасцю, але і з арганізацыяй кіраўніцтва на прадпрыемствах, а таксама ідэалагічнай работы, афармленнем стэндаў і музея.

Плануецца сістэматычнае правядзенне аналагічных мерапрыемстваў.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *