Хойніцкая каштоўнасць у гомельскім выданні

Культура

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі (вул. Калесніка, 13 горада) сваё месца на паліцы заняла навінка – шыкоўнае выданне кнігі «Гомельшчына культурная».

У кнізе, якая складаецца з дзвюх частак, прадстаўлена шматгранная палітра культурнага жыцця нашага рэгіёна. Гэта не проста даведнік, а сапраўдны фотаальбом. Два тамы аформлены ў падарункавую ўпакоўку: першы прысвечаны фестывальнаму руху, другі – беларускім народным абрадам.

Непасрэдна другі том прадстаўляе для нас, жыхароў Хойніцкага раёна, асобную цікавасць. Таму што там ёсць глава пра наш гонар – велікаборскі абрад «Провады русалкі», нададзены статусам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Асновай альбома стала шматгадовая карпатлівая праца калектыву «Гомельскай праўды» па зборы дакументальных матэрыялаў і ўнікальных фотаімгненняў фестывальных і абрадавых падзей.
Спяшайцеся атрымаць асалоду ад знаёмства з яркай кніжнай навінкай.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *