Хойнікшчына страціла сына свайго — таленавiтага паэта Мiколу Мятлiцкага

Важное

Пайшоў з жыцця таленавіты беларускі паэт, наш зямляк — ураджэнец в. Бабчын, Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі.

Са смуткам наш раён сустрэў трагічную навіну – 27 лістапада 2021 года пайшоў з жыцця пясняр беларускай зямлі, паэт з вялікай літары, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. Мы ганарымся ім, таму як асабістае гора ўспрымаем гэту вялікую страту.

Мікалай Міхайлавіч на ўсё жыццё захаваў кранальную любоў да роднага края, мясцін свайго дзяцінства і маладосці. Потым, пераехаўшы ў Мінск, ніколі не забываў пра малую радзіму, прыязджаў пакланіцца сваёй зямлі, куточкам, дзе набіраўся сілы і натхнення. Але аварыя на Чарнобыльскай АЭС адарвала майстра слова ад каранёў, а свой боль паэт адлюстраваў у творчасці.

Галоўнай тэмай для пісьменніка стала чарнобыльская трагедыя, а зборнік вершаў «Замкнёны дом» – адметнай хронікай смутку таго часу.

З вялікім жаданнем наш пісьменнік адгукаўся на любыя запрашэнні наведаць раён, напісаць пра яго мінулае, сучаснае і знакамітых землякоў.

Мікалай Мятліцкі назаўсёды застанецца ў нашай памяці, а яго кнігі –  ў памяці чытачоў.

Выказваем спачуванні родным і блізкім нашага вядомага земляка. Памятаем. Смуткуем.

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *