Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі мер па паляпшэнні становішча моладзі

Новости страны

206552-05

Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі канкрэтных мер, накіраваных на паляпшэнне становішча моладзі ў краіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на 42-м з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць таго, што моладзь адкрыта ў шырокім складзе намячае стратэгію дзеянняў БРСМ, ацэньвае работу кіраўніцтва арганізацыі і актыву.

«Нашы з вамі рэгулярныя стасункі — гэта добры прыклад таго, як павінны будавацца адносіны дзяржавы і грамадскіх арганізайцый, — адзначыў Прэзідэнт. — Гэта рэальная магчымасць выказаць сваю пазіцыю па актуальных пытаннях жыцця, данесці ад імя моладзі прапановы і быць пачутымі. А для дзяржавы — гэта добрая пляцоўка, каб разумець, чым жыве моладзь, і знаходзіць найлепшыя формы ўзаемадзеяння на карысць нашай Радзімы».

Цікава пачуць, як мысліць моладзь, што лічыць важным і карысным для краіны. «І калі ў нас дыялог, то важна, каб і вы мяне не толькі паслухалі, але і пачулі, аб’ектыўна ацанілі ўсё тое, што робіцца ў нашай маладой суверэннай дзяржаве для вас, для паспяховага сучаснага і ўпэўненай будучыні», — сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што сёння ва ўсім свеце, Беларусь не з’яўляецца выключэннем, запатрабаваны моцныя, самастойныя, мэтанакіраваныя людзі. Яны патрэбны ўсюды — на вытворчасці і ў палітыцы, у бізнесе і ў навуцы, у адукацыі і дзяржкіраванні. Гэта рухавік прагрэсу, ад энергіі і моцы якога залежыць дынаміка развіцця грамадства.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Беларусь — адна з нямногіх дзяржаў, дзе маладзёжнаму руху ўдзяляецца асаблівая ўвага. Як кіраўнік дзяржавы я стаўлю ў шэраг першарадных стратэгічных задач фарміраванне такога маладога пакалення, якое складала б ядро нашай працавітай, адукаванай і здаровай нацыі».

«Дзяржава ніколі не пакіне маладых людзей сам-насам са сваімі праблемамі, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Мы гатовы выбудоўваць нашы адносіны з моладдзю на поўным узаемным даверы. Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі канкрэтных мер, накіраваных на паляпшэнне становішча моладзі ў краіне».

На думку Прэзідэнта, адказнасць, самастойнасць, ініцыятыва павінны стаць галоўнымі рысамі пакалення моладзі, а разам з ім — і ўсёй краіны. У сваю чаргу дзяржава, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, не здымае з сябе задачы стварэння неабходных умоў для самарэалізацыі і адукацыі моладзі. «Дзяржава па-ранейшаму будзе стаяць на яе абароне, дапамагаць у адаптацыі да сучасных умоў, каб мы ўсе разам змаглі пайсці далей, да больш высокай якасці жыцця», — заявіў Прэзідэнт.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *