Вы звярталіся ў райвыканком…


За 9 месяцаў сёлета ў раённы выканаўчы камітэт паступіў 241 пісьмовы і вусны зварот грамадзян (2008 г. – 242), што на паўпрацэнта менш, чым ў папярэднім годзе. З іх пісьмовых зваротаў – 107 (2008 г. – 131), кіраўніцтвам райвыканкома прынята 134 грамадзяніна (2008 г. – 111). Па стану на 1 кастрычніка дыспетчарскай службай “адно акно” прынята 1387 заяў па 26 адміністрацыйных працэдурах (2008 г. – 403 па 18 адміністрацыйных працэдурах).

Сельскімі выканаўчымі камітэтамі за 9 месяцаў разгледжана 416 пісьмовых і вусных зваротаў, што на 166 зваротаў менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

З Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у райвыканком на разгляд было накіравана 27 зваротаў (2008 г. – 21), Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта – 20 (2008 г. – 26), Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь – 3 (2008 г. – 4), са сродкаў масавай інфармацыі – 3 (2008 г. – 8). З агульнай колькасці зваротаў, паступіўшых у вышэйстаячыя дзяржаўныя органы, датычылі пытанняў: 32% – жыллёвай гаспадаркі (прадастаўленне жылля, прыватызацыя, будаўніцтва жылля); 8% – газіфікацыі; 26% – камунальнай гаспадаркі; 10% – сельскай гаспадаркі і землекарыстання.

З 53 зваротаў, пераадрасаваных з вышэйстаячых дзяржаўных органаў, 16 вырашаны станоўча, 7 знаходзяцца на кантролі выканання адпаведных служб райвыканкома. Гэта звароты жыхароў: вул. Маладзёжная, 6, в. Судкова – па пытанню газіфікацыі дома, тэрміну завяршэння работ; калектыўны зварот жыхароў дома № 6 па вул. Юбілейная па пытанню капітальнага рамонту дома; вул. Садовая, в. Барысаўшчына па пытанню газіфікацыі дамоў.

Аналіз зваротаў грамадзян паказвае, што спектр уздымаемых праблем у асноўным не змяніўся. За 9 месяцаў па жыллёвай гаспадарцы было 55 зваротаў, камунальнай гаспадарцы – 66, па пытаннях сельскай гаспадаркі – 18, сацыяльнаму забеспячэнню – 10. Зменшылася колькасць зваротаў па такіх сацыяльна-значымых пытаннях, як пенсійнае забеспячэнне, гандаль, транспарт, сувязь. Таксама скарацілася колькасць зваротаў па пытаннях добраўпарадкавання, ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Неабходна адзначыць, што праблемы, з якімі грамадзяне ў некаторых выпадках прыходзяць на прыём, у свой час былі створаны самімі грамадзянамі ў выніку парушэння імі існуючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Як, да прыкладу, самавольнае будаўніцтва на прыдамавых тэрыторыях, невысяленне жыхароў в. Губарэвічы (2 звароты) са здадзеных дзяржаве дамоў у выніку аварыі на ЧАЭС, несвоечасовае афармленне спадчыны.

За справаздачны перыяд у райвыканком паступіла 12 паўторных зваротаў (2008 г. – 7).

За 9 месяцаў сёлета зменшылася колькасць паступаючых калектыўных зваротаў грамадзян (2009 г. – 16, 2008 г. – 20). Знайшлі станоўчыя вырашэнні 10 калектыўных зваротаў.

Вырашэнне многіх пытанняў, пастаўленых у зваротах грамадзян, часта залежыць ад эканамічнага становішча спраў у раёне. Таму не заўсёды ў поўным аб’ёме могуць быць вырашаны пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, працаўладкавання, газіфікацыі, добраўпарадкавання тэрыторый. У той жа час, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, мясцовыя органы ўлады не пакідаюць без увагі як індывідуальныя інтарэсы грамадзян, так і агульныя інтарэсы жыхароў горада і раёна.

З агульнай колькасці паступіўшых у райвыканком пісьмовых і вусных зваротаў 36 або 15% былі ўзяты на кантроль, з іх вырашана станоўча 14 зваротаў, 22 знаходзяцца на кантролі.

У мэтах растлумачэння заканадаўства аб зваротах грамадзян, правільнага яго выкарыстання і папярэджвання парушэнняў пры рабоце са зваротамі грамадзян з боку райвыканкома праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Аддзелам па рабоце са зваротамі грамадзян, прававому забеспячэнню і справаводству райвыканкома распрацоўваецца графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам райвыканкома па месцу жыхарства на кожны квартал, а таксама штотыднёва складаецца графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам па суботах і нядзелях да абеду. За 9 месяцаў 2009 года быў арганізаваны і праведзены 21 прыём грамадзян па месцу жыхарства. Усяго да кіраўніцтва райвыканкома звярнулася 19 грамадзян.

Аддзелам за справаздачны перыяд былі праведзены праверкі захавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян, у тым ліку і па заяўнаму прынцыпу “адно акно” ва ўсіх сельскіх выканаўчых камітэтах, у аддзелах райвыканкома і на 15 прадпрыемствах раёна. У ходзе праверак з боку спецыялістаў аддзела была аказана ўсім метадычная дапамога.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”, задачамі, вызначанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 г. № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” і Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь    № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” ў раёне і ў далейшым будзе праводзіцца мэтанакіраваная работа па ахове законных правоў і інтарэсаў грамадзян, якаснаму і своечасоваму разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.


А. КАТОК,
начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян,
прававому забеспячэнню і справаводству райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *