Мікола Мятліцкі


                                                                                          І.П. Мележу
Мые вятрыста Хойнікі
Весняя навальніца.
Аўтар “Палескай хронікі”,
Што Вам на зорах сніцца?
Ці ж не пяром агніста
У чорнай паднебнай шыры
Тое, што трызна сніцца,
Вы дапісаць рашылі?
Вечны і апантаны
Роздум пра жыцці, лёсы.
Гэта слязамі Ганны
Плачуць мае нябёсы.
Пройдуць грымоты міма? –
Сэрца спатольна хоча.
Гэта са злом Яўхіма
Гром за ракой грукоча.
Аўтар “Палескай хронікі”,
Што Вам на зорах сніцца?
Мые вятрыста Хойнікі
Подыхам навальніца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *