І зноў нашы сярод лепшых!

Образование

грамоты
Па традыцыі ў студзені праходзіць трэці, абласны, этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Хойніцкія рабяты ў чарговы раз дастойна прадставілі наш раён на інтэлектуальных спаборніцтвах. Чацвёра навучэнцаў прадэманстравалі значныя веды, заваяваўшы прызавыя месцы ў гэтым туры алімпіяды.
У гэтым годзе значных поспехаў па біялогіі дасягнулі гімназісты, пацвердзіўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі: адзінаццацікласнік Аляксей Лабада і дзесяцікласніца Дар’я Шарамела занялі ў сваіх катэгорыях трэцяе месца. Рабят рыхтавала да адказнага этапу настаўнік хіміі і біялогіі гімназіі г. Хойнікі В.П. Варановіч.
З упэўненасцю можна сказаць, што сваімі вучнямі ганарацца педагогі гарадской сярэдняй школы № 1. Вучаніца 10 класа гэтай навучальнай установы Марыя Рыжэнка атрымала дыплом трэцяй ступені на абласной алімпіядзе па грамадствазнаўству. З дзяўчынай займалася падрыхтоўкай настаўніца Н.М. Амельчанка. Таксама дыплом трэцяй ступені на абласным туры рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы атрымаў дзесяцікласнік Уладзіслаў Раманоўскі. Свой поспех юнак раздзяляе з педагогам У.А. Кавальчуком.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *