Інтэлектуалы

Спорт

Спаборніцтвы інтэлектуалаў па шахматах і шашках прайшлі ў межах круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

У шахматным турніры прынялі ўдзел 8 каманд, акрамя таго па-за конкурсам паспрабавалі свае сілы вучні дзяржаўнай гімназіі. Першае ж месца заваявалі прадстаўнікі аддзела адукацыі райвыканкома, другое – раённы выканаўчы камітэт, трэцяе – ПМК.

Спаборніцтвы па шашках сабралі 7 каманд, лепшай з якіх зноў стала дружына аддзела адукацыі райвыканкома. Дыпломы другой і трэцяй ступені дасталіся адпаведна камандам ДПТВ-183 і райспажыўтаварыства.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *