Узровень радыяцыі вызначаюць на новым апараце

Медыцына і здароўе

IMG_2413У раённай паліклініцы ўстаноўлены новы, больш сучасны спектрометр выпраменьвання чалавека, ці, прасцей кажучы, «сич». Апарат набыты за сродкі Саюзнай дзяржавы.

Яго кошт больш за 220 мільёнаў рублёў. Паколькі наш раён лічыцца найбольш пацярпеўшым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, нашым жыхарам у мэтах кантролю за сваім здароўем важна вызначаць колькасць радыенуклідаў у арганізме.
Спектрометр знаходзіцца ў кабінеце дазіметрыі, што пад нумарам 101. Вымярэнне праводзіць ветлівая медсястра Святлана Аляксееўна Шынкарчук (на здымку). Пасля заканчэння Мазырскага медвучылішча яна ўжо 17 гадоў працуе ў медыцыне, восем з іх – у гэтым кабінеце.
Доза выпраменьвання залежыць ад узросту чалавека, яго вагі і росту. Калі хто не ведае сваіх параметраў, ёсць магчымасць вымераць іх тут. Затым чалавек садзіцца ў зручнае крэсла, і апарат пачынае даследаваць яго ўнутранае выпраменьванне. На ўсё пра ўсё – тры хвіліны. Пасля даныя выводзяцца на камп’ютар з устаноўленай сучаснай праграмай. Усе яны перадаюцца ў райЦГЭ і радыелагічны цэнтр у Гомелі.

IMG_2417Колькасць чалавек з перавышэннем нормы па радыенуклідах у нашым раёне невялікая: у 2013 г. – 1 чалавек, у 2014 г. не было выяўлена. Той, у каго зашкальвае радыяцыя, праходзіць паўторнае абследаванне і трымаецца на пастаянным кантролі ў медыкаў.
Адметна, што новы спектрометр беларускай вытворчасці – мінскага завода «ATOMTEX». С.А. Шынкарчук два гады назад у межах беларуска-японскага праекту ў галіне радыяцыйнай бяспекі пашанцавала пабываць у Японіі. І яна расказала, што там актыўна выкарыстоўваюць беларускія тэхналогіі вымярэння радыяцыі, у тым ліку гэтай фірмы. Нашы брэнды сталі досыць папулярнымі не толькі сярод прафесіяналаў, але і простых людзей, якія пасля Фукусімы пачалі набываць персанальныя дазіметры.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *