Вызначаны прыярытэты


DSC_0286Насычаным атрымаўся Дзень дэпутата, які быў праведзены ў канцы студзеня на тэрыторыі Барысаўшчанскага сельсавета. Як заўсёды, вялікая ўвага надавалася сустрэчам з насельніцтвам (мнагадзетнымі сем’ямі, працоўнымі, пенсіянерамі).
Старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар і дэпутаты В.В. Сацура, А.А. Палеенка, В.А. Белаш наведалі гандлёвыя аб’екты ў н.п. Храпкаў, дзе былі дадзены рэкамендацыі па паляпшэнню гандлёвага абслугоўвання, і н.п. Барысаўшчына, дзе былі выяўлены шматлікія парушэнні.
Таксама дэпутаты прынялі ўдзел у апаратным пасяджэнні сельвыканкама, на якім быў зроблены акцэнт на павышэнне ідэалагічнай складаючай у рабоце ўсіх галін жыццядзейнасці, рабоце са зваротамі грамадзян.
Увага ўчастковага інспектара была звернута на актывізацыю работы з насельніцтвам у вячэрні час, а пры наведванні сем’яў групы рызыкі браць з сабою работнікаў гандлю. Былі заслуханы справаздачы дэпутата сельсавета В.С. Шкурко і ўпаўнаважанай н.п. Храпкаў М.А. Белаус.
Адбыліся сустрэчы з работнікамі на мехдвары КСУП «Аравічы» і жывёлаводамі н.п. Храпкаў. Так, патрэбна адзначыць энтузіязм і стараннасць в.а. галоўнага ветурача КСУП «Аравічы» Ю.І. Скіданенкі (на здымку справа). Малады спецыяліст удала спраўляецца са сваімі абавязкамі, умовамі працы і заработнай платай задаволены. Пабольш бы такіх работнікаў нашым сельгаспрадпрыемствам.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *