Што ж яны робяць, чаму падманваюць!?

Службы информируют

Нам пішуць:

Хаця я жанчына пажылая, але ж інтэрнэтам карыстацца ўмею, цікаўлюся навінамі. А тут дзеці паказалі мне відэа нейкага хлопца, дзе і пра Хойнікі крыху прагучала. Там расказвалі пра жанчыну, якую павіншавалі са 100-годдзем. З гэтай бабуляй я знаёма, таму і пацікавілася. Хаця гэта для мяне не было навіной: у раёнцы пра Юлію Рыгораўну пісалі перад Новым годам, а пазней бачыла фотаздымкі з віншавання.

Але ў рэпартажы пра тое, як спадабалася юбіляршы віншаванне, ну ні гуку. Гаворка толькі аб тым, якія наіўныя сувеніры бабулі перадалі. Быццам, только паштоўку і фігурку ручной работы.

А чаго ж ты, саколік, не пацікавіўся, што акрамя гэтага атрымала імянінніца? А дарма! Таму што прадстаўнікі ўлады падрыхтавалі і ўручылі самай старой жыхарцы нашага раёна і салодкасці, і падарунак — коўдру. Калі б выклалі фотаздымкі з пакетамі, дык адразу ж напісалі б, што «паказуха». І так не дагадзілі, бо не паказалі, што ўручылі. Атрымліваецца «раздутая» навіна вырвана з кантэксту.

Тое, што так уважліва чытала Юлія Рыгораўна на здымках, і тое, што беражліва трымала ў руках, гэта асаблівыя сувеніры! Іх вырабілі людзі з абмежаванымі магчымасцямі для такой унікальнай жанчыны.

Ну не палянуйцеся, пашукайце: пра гэта напісалі ў той жа дзень.

Дык не, схапілі фотафакт і панеслі: бабулю абдзялілі! І знайдуцца ж такія, хто паверыць у такое. А вось галоўнае, што я хацела данесці ў сваім лісце – дык гэта тое, што самы каштоўны падарунак – гэта ўвага! Не вымярайце ўсё грашыма.

Усім жадаю здароўя і добрых навін!

Нераўнадушная хайнічанка, пазаштатны аўтар Лада Кірылаўна.

P.S. Фото редакции, на котором видно, что юбиляршу поздравили не только открыткой и сувениром ручной работы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *