Дзеля бяспекі на дарозе


З 31 кастрычніка па 6 лістапада 2009 года Дзяржаўтаінспекцыяй праводзілася Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзіця – пасажыр!”, накіраваная на прафілактыку ДТЗ з удзелам дзяцей.


Вадзіцелі часта парушаюць п.181.5 Правіл дарожнага руху, згодна з якім забараняецца перавозіць дзяцей да 12 год на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля, на заднім сядзенні – пры адсутнасці спецыяльнага ўтрымліваючага ўстройства, а таксама на заднім сядзенні матацыкла, і п. 181.6, які забараняе перавозіць дзяцей на каленях у вадзіцеля і пасажыра на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля. За парушэнне гэтых правіл прадугледжаны  штраф ад 1 да 5 базавых велічынь.

З 31 кастрычніка па 13 лістапада на тэрыторыі краіны праводзілася прафілактычная акцыя “Асцярожна – пешаход!” Выкарыстанне пешаходамі святлоадлюстроўваючых элементаў – неабходнасць, якая дазволіць своечасова заўважыць іх на дарозе.

У межах названых акцый супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Хойніцкага РАУС сумесна з прадстаўнікамі РК БРСМ праводзіліся рэйдавыя мерапрыемствы з мэтай выяўлення тых, хто ігнаруе гэта правіла. Вадзіцелям і пешаходам уручаліся інфармацыйныя буклеты аб неабходнасці выканання Правіл дарожнага руху (на здымку).


Падрыхтавала Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *