Сям’я Цішкевіч — лепшая


У горадзе Калінкавічы адбыўся занальны адборачны тур абласнога конкурсу “Лепшая маладая сям’я Гомельшчыны”. Удзел у ім прынялі 7 маладых сем’яў, якія перамаглі ў аналагічных раённых конкурсах. Наш раён прадстаўляла сям’я Цішкевіч: муж Алег Уладзіміравіч працаваў ляснічым ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”, жонка Аксана Іванаўна цяпер знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзецьмі. Іх у гэтай сям’і трое – дочкі Святлана і Дыяна, сын Дзмітрый.

Перад пачаткам конкурсу ўсе сем’і прадставілі на суд журы і гледачоў выстаўкі, адлюстроўваючыя іх жыццё і захапленні.

Пачаўся конкурс з творчай візітнай карткі “Мы – самая класная сям’я”, якая ўключала ў сябе інфармацыю аб традыцыях сям’і і роднага рэгіёна, захапленнях і здольнасцях усіх яе членаў. Сваю візітную картку  Цішкевічы прадставілі ў вершаванай форме, а таксама прадэманстравалі гумарыстычны відэаролік аб жыцці сям’і. У выніку за першы конкурс сям’я атрымала вышэйшыя балы ад усіх членаў журы і адразу ж выйшла на лідзіруючую пазіцыю.

Конкурс “Інтэлект-сям’я-шоу” ўсе сем’і-канкурсанты правялі аднолькава, як і наступны, пад назвай “Разам дружная сям’я”. У апошнім, самым цяжкім, творчым конкурсе “Сямейныя таленты” сям’я Цішкевіч выканала песню, акрамя таго Аксана Іванаўна прысвяціла пяшчотныя душэўныя вершы свайму мужу і бацькам. Гэтае выступленне вельмі кранула журы і гледачоў. У выніку – зноў вышэйшыя балы. 

 Другое месца занялі адразу дзве маладыя сям’і – з Петрыкава і Ельска. Яны, а таксама пераможцы яшчэ двух занальных адборачных тураў, і складуць канкурэнцыю нашай маладой сям’і.

Аддзел па справах моладзі выказвае шчырую ўдзячнасць дырэктару ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” Д.К. Гарбаруку за дапамогу ў арганізацыі паездкі сям’і Цішкевіч на конкурс, а самой сям’і жадае ўдалага выступлення ў фінале.


І. ПАНЧАНКА,
начальнік аддзела па рабоце з моладдзю райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *