Справай «гараць»!

Экономика

санстДругі год запар Хойніцкі РайЦГЭ ўдастоены Дыплома Дзяржаўнага санітарнага нагляду Гомельскай вобласці за дасягнутыя высокія паказчыкі ў забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Гэты поспех – заслуга дружнай каманды калег і аднадумцаў на чале з галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна Наталляй Рыгораўнай Лагвінец.

У санстанцыі, як большасць звыкла РайЦГЭ называць, усе работнікі «гараць» сваёй справай, але паколькі гэта Год моладзі, асобна скажам пра маладыя кадры. Яны мэтанакіраваныя і ініцыятыўныя, з запалам, энтузіязмам і жаданнем працаваць. Гэта ўрач-гігіеніст В.Г. Глушанкова, загадчык аддзела гігіены Ю.І. Маджаро, памочнікі ўрача-гігіеніста С.А. Натрапаў і Ю.С. Вайцішкіна, якіх вы бачыце на здымку.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *