Мікалай Старчанка


Калі бяру я лусту хлеба,
Здаецца, з сонечным цяплом,
То ўяўляю, як пад небам
Хадзіла ніва хадуном.
У лусце гэтай адчуваю
Я нечы перажыты боль,
Трывогу, цёплы дожджык мая,
Жніва напружанага соль.
Душу жывую хлебароба
Я адчуваю ў лусце той,
Адзначаны вышэйшай пробай
Яго адвечны неспакой.
У лусце гэтай адчуваю
Я сілу роднае зямлі
І звонкай песняй праслаўляю
Жыццё нястомнае раллі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *