Пакарыла сваёй інтэлігентнасцю і шчырасцю

Тэрыторыя моладзі

Училка

З першага моманту нашай сустрэчы настаўніца Глінішчанскай школы Марыя Уладзіміраўна Багдановіч пакарыла сваёй інтэлігентнасцю і шчырасцю. Патрэбна было чуць, з якой павагай яна гаварыла пра калег па рабоце. Як захаплялася дзецьмі, з якімі звёў лёс. Як іскрыліся яе вочы, калі апавядала пра школьныя справы і цікавыя мерапрыемствы.

Родам Марыя з Мазыршчыны. Закончыла Лоеўскі педагагічны каледж, а потым вучылася на філалагічным факультэце Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта. Аграгарадок Глінішча на размеркаванні маладая настаўніца выбрала сама і зусім не шкадуе. Ёй выдзелілі дом з усімі выгодамі непадалёк ад школы. З першых дзён адчувае надзейнае сяброўскае плячо старэйшых калег. Марыя Уладзіміраўна выкладае беларускую мову і літаратуру, а таксама з’яўляецца класным кіраўніком 5 класа. Па вечарах наведвае спартыўную залу школы і рыхтуецца да ўрокаў, а яны ў яе, як зазначаюць калегі, вельмі цікавыя і арыгінальныя.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *