Мікалай Старчанка


Смех


Дзіця смяецца –
Радасць на душы.
Заплачаш незнарок
Ад смеха дурня.
Звініць званком
Дзявочы ў цішы.
Бяздумны смех –
Куродым смалакурні.
Нявінны смех
І вінаваты смех…
Лаві мой слых,
Лаві яго адценні!
Адрознівай
Хто прыкрывае грэх,
Сваё абараняе
Хто сумленне.
Ідзі ў наступ,
Ачышчальны смех!
Здымі з сябе
Эпітэт “вінаваты”!
Стань, нібы сонца,
Нібы першы снег!..
Ну, а пакуль –
На смех мы не багаты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *