Старанная і акуратная

Тэрыторыя моладзі

АксентиюкУ Барысаўшчанскім сельвыканкаме ўбачыла маладую дзяўчыну, якая схілілася над паперамі і нешта падлічвала на калькулятары.

– Гэта наш малады спецыяліст Наталля Мікалаеўна Аксенціюк. Працуе ў нас з ліпеня бягучага года. Ветлівая, старанная і акуратная дзяўчына. З адказнасцю адносіцца да даручанай справы, – гаворыць кіраўнік спраў сельвыканкама Г.У. Сцішанок.

Наталля – хайнічанка. У Палескім дзяржаўным універсітэце атрымала адразу дзве вышэйшыя адукацыі – эканаміста-менеджэра і спецыяліста банкаўскай справы. Жыве ў райцэнтры, на работу дабіраецца разам з работнікамі на службовым транспарце сельгаспрадпрыемства»Аравічы». Зараз вучыцца ў аўташколе, у бліжэйшым будучым плануе ездзіць у Барысаўшчыну на ўласным аўтамабіле. Работа ёй вельмі падабаецца. Зразумела, узнікаюць пэўныя пытанні, але калегі не пакідаюць маладога галоўнага бухгалтара з імі сам-насам, заўсёды падтрымліваюць.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *