Мікалай Старчанка


Маці песню мне пра долю…


Ціха тут пяюць бярозы,
Вербы ў сажалку глядзяць,
На лугах зялёных росы
Буйным жэмчугам гараць.
Ліжуць шэрыя туманы
Хмызнякі і паплавы,
А ссівелыя курганы
Сон вартуюць векавы.
З вецярком гаворыць жыта
І вясной цвітуць сады,
Сэрцы ў людзей адкрыты
Для сяброў сваіх заўжды.
Край мой радасці і болю –
Ты жыццё маё і лёс!
Маці песню мне пра долю
Пела тут пад шум бяроз.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *