Пад крылом веры


Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігіёзных арганізацыях” у нашай краіне паспяхова складваюцца партнёрскія адносіны дзяржавы і вядучых гістарычна традыцыйных Цэркваў. Усе рэлігіі перад Законам роўныя, але не раўназначныя. Менавіта таму ў якасці свайго саюзніка ў справе духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання насельніцтва дзяржава выбрала Беларускую Праваслаўную Царкву.  

У мінулы чацвер у Тураўскім епархіяльным упраўленні г. Мазыра выкананне комплекснай праграмы супрацоўніцтва Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Беларускай Праваслаўнай Царквы абмяркоўвалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і ўпраўлення адукацыі, аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкома, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, адукацыі Мазырскага, Калінкавіцкага, Ельскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, Брагінскага, Лельчыцкага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага і Акцябрскага раёнаў, прадстаўнікі раённых СМІ, свяшчэннаслужыцелі Тураўскай епархіі.

Па словах адкрыўшага “круглы стол” епіскапа Тураўскага і Мазырскага Стэфана, з дапамогай Бога добрыя плады супрацоўніцтва, аформленага афіцыйна ў 2006 годзе, безумоўна ёсць.

На тэрыторыі Тураўскай епархіі, у склад якой уваходзяць вышэйпералічаныя раёны, адкрыты 80 прыходаў, 11 – будуюцца. За дзяржаўныя сродкі ў вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёна адбудоўваецца сабор у гонар Ражства Божай Маці. Дзейнічаюць 2 манастыры: мужчынскі – у Юравічах і жаночы – у Хойніках.

Для педагогаў праводзяцца тэматычныя курсы, семінары, чытанні. Каб стварыць глебу для духоўнасці і маральнасці, у вышэйшых навучальных установах, сярэдніх спецыяльных, прафесіянальных вучэбных установах уведзены курсы рэлігіязнаўства, у школах працуюць гурткі, пры прыходах – нядзельныя школы. На занятках дзяцей выхоўваюць на праваслаўных традыцыях беларускага народа, фарміруюць у іх павагу і цікавасць да сямейных каштоўнасцей, распаўсюджваюць ідэалы хрысціянскай цноты і міласэрнасці, высокай маральнасці, рэлігійнай цярплівасці і сацыяльнай згоды. У сродках масавай інфармацыі пастаянна друкуюцца матэрыялы пад рубрыкамі “Растлумачвае свяшчэннік”, “Нашы святыні”, “Гутаркі аб вечным”, выходзяць тэматычныя старонкі “Колакал” і “Існасць”.

Тэма ўзаемадзеяння ўлады і царквы – тонкая і далікатная, а разам з тым важная і карысная, бо двухпалярнае супрацоўніцтва мае адзіную мэту – каб душы людзей былі не як калючыя іголкі, а адкрытыя, пазбаўленыя страху і агрэсіі, здольныя суперажываць, спагадаць.

На жаль, сёння вядомы выпадкі, калі вучні ў школе займаюцца выдатна, але пры гэтым яны прымалі ўдзел у падпале храма. Каб паняцце цывілізаваны чалавек не разыходзілася з паняццем культурны чалавек, падрастаючае пакаленне трэба выхоўваць на запаведзях Божых, на святынях роднага краю, спадчыне дзеячаў праваслаўнай асветы, святых Беларускай Праваслаўнай Царквы Прэпадобнай Ефрасінні Полацкай, Сімеона Полацкага, Кірыла Тураўскага і інш., больш арганізоўваюць азнаямленчых паездак і экскурсій да культурна-гістарычных помнікаў Беларусі, Расіі, Украіны. І рэалізоўваць гэтыя задачы павінны не выпадковыя людзі, а падрыхтаваныя спецыялісты.

Як адзначыў, падводзячы вынікі дыялогу, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкома М.Р. Жукевіч, выратаваць наша грамадства, выкараніць у ім бандытызм, карупцыю, дрэнныя звычкі можа толькі высокая культура, заснаваная на праваслаўных традыцыях беларускага народа.
Працягам карыснай размовы стала наведванне ў крыпце Мазырскага кафедральнага сабора Архангела Міхаіла “Чаши скорби”. У гады сталінскага тэрора ў гэтай святой абіцелі закатавалі тысячы нявінных людзей. Цяпер на гэтым месцы ствараецца унікальны храм-помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Акрамя таго, у саборы азнаёміліся з экспанатамі музея, дарэчы, адзінага ў Беларусі. Унікальнасць калекцыі прадстаўленых рукапісных і першадрукаваных кніг, ікон, царкоўнага посуду і вопраткі ў тым, што сабраны яны, за невялікім выключэннем, толькі на тэрыторыі Мазырскага Палесся – ад Брагіна да Турава.


Падрыхтавала
Ірына ЛУКАШЭНКА.


На здымках: кафедральны сабор Архангела Міхаіла ў Мазыры; епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкома М.Р. Жукевіч і начальнік аддзела па рабоце са СМІ і друку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкома І.А. Шапецька.



Дорогие братья и сестры!


От имени Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла и священнослужителей Туровской епархии сердечно прошу вас принять посильное участие в строительстве кафедрального собора в древнем Турове.

Средства можно перечислять на благотворительные счета Религиозной общины “Приход кафедрального собора святителей Кирилла и Лаврентия Туровских в г. Туров Житковичского района Туровской епархии Белорусской Православной Церкви”: 3135205145009 (евро); 3135205148006 (российские рубли); 3135205140017 (белорусские рубли); в отделении ОАО “Белагропромбанк” г. Житковичи, МФО 151501936. УНП 401150263.


Епископ Туровский и Мозырский Стефан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *