Прызванне, якое не ведае прыпынку

Людзі і лёсы

4567889Гэта самая важная работа, для яе выканання патрабуюцца многія якасці. На першым месцы мабільнасць, напачатку давядзецца працаваць на нагах практычна ўвесь дзень.

Патрэбны высокі ўзровень камунікабельнасці, а таксама веды ў галіне медыцыны, адукацыі, кулінарыі. Ніякіх водпускаў, а ў святочныя дні адказнасць павялічваецца. На гэтай пасадзе важна ўвесь час быць у добрым настроі. Важная дэталь – у гэтай прафесіі няма заработнай платы. Можна падумаць, што ў такіх умовах ніхто не згадзіцца працаваць.
Але такую работу выбіраюць мільёны людзей. Гэта нашы мамы.

Адна з носьбітаў вялікага прызвання – Алена Васільеўна Максімовіч (на здымку) з аграгарадка Судкова, якая разам з мужам Аляксандрам Аляксандравічам выхоўвае чатырох сыноў.
У сакавіку, напярэдадні міжнароднага Дня жанчын, у сям’і Максімовіч з’явілася двайное шчасце – сыны-блізняткі Багдан і Мацвей, ім ужо споўнілася 7 месяцаў. Старэйшыя браты, 13-гадовы Ягор і 11-гадовы Арцём, дапамагаюць матулі глядзець малодшых.

Алена Васільеўна з любоўю гаворыць пра сваіх дзяцей, дзякуючы ім яна з гонарам увасабляе ў жыццё вялікае прызванне – быць Маці.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *