Дашкольныя ўстановы — за эканомію

Образование

Большасць магчымасцей эканоміі электраэнергіі заключаецца ў змяненні нашых звычак. Так эканомяцца не толькі электраэнергія, але і грошы, а жыццёвы камфорт пры гэтым не мяняецца.

У яслях-садзе № 2 г. Хойнікі адбыўся семінар, тэмай якога стала арганізацыя работы ў дашкольных установах па энергазберажэнню. Удзельнікамі яго былі кіраўнікі дашкольных устаноў і іх намеснікі. Нельга не адзначыць і актыўны ўдзел маленькіх выхаванцаў у мерапрыемстве.

На парозе ясляў-сада гасцей сустракаў Берагоша, які праводзіў апытанне “Якіх лямпачак у Вашай кватэры больш?” У канцы мерапрыемства высветлілася, што лямпачак усё ж такі больш звычайных, а не энергазберагаючых. Майстар-клас “Каб быў цудоўным дом” правяла са сваімі выхаванцамі А.В. Валяватая. Дзеці з захапленнем чыталі тэматычныя вершы, расказвалі аб правілах эканомнага карыстання бытавымі прыборамі. Важна, што ўжо з такога ўзросту дзяцей прывучаюць да беражлівасці.

Спадабалася прысутным і бліц-гульня з бацькамі выхаванцаў “Крыніца энергіі ў яе эканоміі” (вядучая Л.Ю. Тальчук), паміж турамі якой дзеці дэманстравалі музычныя і танцавальныя нумары. Усмешкі і гучныя апладысменты выклікала міні-інсцэніроўка “Адзін дзень з жыцця дзіцячага сада”.

Госці ў сваю чаргу дзяліліся вопытам па эканомнаму выкарыстанню энергарэсурсаў.


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *