Таццяна Протчанка: сімвалічна, што рэферэндум адбываецца ў знакавы год — у Год гістарычнай памяці

Главное Референдум-2022

Старшыня Хойніцкай раённай камісіі па рэферэндуме Таццяна Протчанка, з якой нам удалося пагутарыць на ўчастку для галасавання ў гімназіі, падкрэсліла, што ёй вельмі падабаецца той своеасаблівы настрой людзей, якія ідуць з пашпартам у руках за бюлетэнямі, каб аддаць свой голас.

– Радуе, калі свядомыя людзі робяць свядомы выбар. Ён дзяржаўны і асабісты. Рэферэндум – вельмі значная, глабальная падзея для ўсёй краіны. Ён дазваляе вастрэй адчуць нацыянальную прыналежнасць, на новым узроўні ўсвядоміць, што ты грамадзянін Беларусі, і, канешне, ганарыцца гэтым бязмежна. Вырашаецца пытанне нашай будучыні, ад выніку залежыць заўтрашні дзень. Сімвалічна, што рэферэндум адбываецца ў знакавы год — у Год гістарычнай памяці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *