Сумная статыстыка


За 11 месяцаў 2009 года ў раёне адбылося 46 пажараў, у выніку якіх загінулі 2 чалавекі. “Лідэрам” па колькасці пажараў (18) з’яўляецца райцэнтр, па 7 пажараў адбылося ў Велікаборскім і Дварышчанскім сельсаветах, па 3 – у Паселіцкім, Алексіцкім, Барысаўшчанскім, Казялужскім, 2 – у Стралічаўскім сельскім Савеце.

Што датычыць прычын узнікнення пажараў, то 18 выпадкаў – неасцярожнае абыходжанне з агнём (ад курэння ў нецвярозым стане да незатушанага вогнішча).  Найбольш актуальная для халоднай пары года прычына – парушэнне правіл устройства, мантажу і эксплуатацыі пячнога ацяплення – 11 выпадкаў. 7 пажараў адбыліся па прычыне парушэння правіл мантажу, устройства і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, 4 – з-за дзіцячага свавольства з агнём, 3 – у выпадку падпалу. Гэтыя лічбы яшчэ раз сведчаць аб залішняй самаўпэўненасці грамадзян.

Калі ласка, паклапаціцеся аб бяспецы, абараніце сябе і сваіх блізкіх.


М. СЁМАВА,
інспектар ГПіН Хойніцкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *