Прыемныя ўражанні


З першага верасня я вучуся ў Хойніцкім ДПТВ-183, атрымліваю сярэднюю адукацыю і спецыяльнасць “тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ”. Мне пашчасціла: група, у якой навучаюся, дружная, з’яднаная.

Разам з куратарам А.А. Капытавым мы наведалі Свята-Пакроўскую царкву. Сустрэў нас айцец Уладзімір, які расказаў многа цікавага. Аб сваёй службе ў арміі, пасля якой  паступіў у духоўную семінарыю. У канцы сустрэчы  айцец Уладзімір блаславіў нас на добрую вучобу, на сумленнае і працавітае жыццё, паважаныя адносіны да бацькоў і настаўнікаў.

Прыемныя ўражанні пакінула паездка ўсёй групы ў в. Юравічы. Пабачылі стаянку першабытнага чалавека, пабывалі ў спорт-комплексе “Мазыр”.

У хуткім будучым плануем пабываць у рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.


Дзмітрый КЕЗ,
навучэнец гр. № 16 ДПТВ-183.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *