Дзіцячы ўзорны ансамбль «Верасок» узнагароджаны Дыпломам другой ступені

Образование Тэрыторыя моладзі

IMG_6249Выхаванцы нашай дзіцячай школы мастацтваў, якіх вы бачыце на здымку ўверсе, прынялі ўдзел у адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай вакальнай творчасці «Поющая радуга».

Конкурс, накіраваны на падтрымку дзіцячай і юнацкай вакальна-харавой творчасці, на выхаванне ў дзяцей любві да музыкі і адраджэнне нацыянальнай культуры, сабраў у Мазырскім дзяржаўным музычным каледжы ў цеснае сяброўскае кола харавыя калектывы і вакальныя ансамблі з 9 раёнаў беларускага Палесся.

Узорны ансамбль «Верасок» дзіцячай школы мастацтваў г. Хойнікі выступіў у народнай манеры выканання ў намінацыі «Вакальныя ансамблі». У саставе вакальнай групы, якой кіруе А.А. Малашкіна, спявалі юныя артысткі Валерыя Краўчанка, Елізавета Сцешыц, Злата Сырапарава і Ганна Краўчанка. Акампаніравалі Андрэй Смусянок (баян), Данііл Малашкін (бас-гітара), Аляксандр Дрожжа (барабан) і Максім Мусалімаў (бубен). Прагучалі дзве рознахарактарныя песні, адна з якіх, фальклорная «Ой каціўся па дарозе беленькі каточак», запісана ў вёсцы Вялікі Бор.
Па выніках конкурснага выступлення дзіцячы ўзорны ансамбль «Верасок» узнагароджаны Дыпломам другой ступені.

Тэкст і фотаАлесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *