Увага, конкурсы для моладзі!

Тэрыторыя моладзі

konkurs-730x364-538x218Да 20 красавіка Гомельскім абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» праводзіцца абласны літаратурны конкурс імя Івана Шамякіна на лепшы твор, прысвечаны 70-годдзю Перамогі.

Конкурс праводзіцца для творчай моладзі ад 16 да 32 гадоў, якая пражывае на тэрыторыі Гомельскай вобласці.
Намінацыі: «паэзія» (1 верш), «проза» (апавяданне, замалёўка памерам да 7 аркушаў), «публіцыстыка і літаратурная крытыка» (памер не болей 5 друкаваных аркушаў).
Аўтары дасылаюць на электронны адрас literaturniy2015.konkurs@yandex.ru наступны пакет дакументаў:
— тэкст твора на беларускай альбо рускай мове (у акрэсленых вышэй памерах);
— заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана намінацыя, анатацыя твора, паведамлена прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, дамашні адрас, кантактны тэлефон, а таксама даныя пашпарту).
Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены не пазней 1 мая 2015 года ў СМІ Гомельскай вобласці.

attentionУВАГА:
аб іншых творчых конкурсах Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» чытайце на сайце pismenik.by

ЁСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ ВЫЙГРАЦЬ ЛІЧБАВЫ ФОТААПАРАТ І ІНШЫЯ ПРЫЗЫ

Да 30 чэрвеня праводзіцца конкурс праектных ідэй па стварэнню брэнд-бука сувенірнай прадукцыі «Маладое пакаленне: вучымся, ствараем, адраджаем!»

Да ўдзелу запрашаюцца творчыя каманды Хойніцкага, Нараўлянскага, Брагінскага раёнаў.
У вас ёсць ідэі па паляпшэнню іміджа свайго населенага пункта?
Магчыма, менавіта ваш праект зробіць родны горад больш пазнавальным, яркім і сучасным.
Ваша ідэя здаецца вам вельмі простай або, наадварот, вельмі складанай?
Нават не раздумвайце, дасылайце яе нам. Ваша работа не застанецца без увагі!

Праектныя ідэі прымаюцца ў наступных катэгорыях:pro
— фотаздымак горада або пасёлка, на якім павінны быць адлюстраваны месцы, па якіх можна пазнаць горад. Ён павінен адлюстроўваць ідэі адраджэння і сацыяльна-эканамічнага развіцця, мець аўтарскі стыль і быць крэатыўным;
— лагатып раёна, горада або пасёлка (графічны знак, эмблема або сімвал, які выкарыстоўваецца для павышэння пазна-вальнасці горада або пасёлка);
— слоган. Гэта лаканічная, запамінальная фраза, своеасаблівы дэвіз, які павінен выклікаць асацыяцыі з вашым горадам або пасёлкам.
Лепшыя работы будуць выкарыстоўвацца для нанясення на сувенірную прадукцыю.

2254587_99330262ВАМ УЖО ЦІКАВА? ТАДЫ:
1. Збярыце каманду ад двух і больш чалавек у вашай навучальнай установе.
2. Азнаёмцеся з правіламі ўдзелу ў конкурсе.
3. Выберыце найбольш цікавую для вас катэгорыю.
4. Дашліце сваю заяўку і лагатып, слоган або фотаздымак (назву праекта і апісанне) да 30 чэрвеня 2015 года на email:info@rbic.by (з пазнакай «Конкурс праектаў») або на адрас: 220112, г. Мінск, вул. Шпілеўскага, 59, памяшканне 7Н.
5. Атрымайце перамогу ў конкурсе.
6. Атрымайце свой прыз (фотаапарат, кам-п’ютар або камплект для правядзення відэа-сустрэч)!

ПАДРАБЯЗНЕЙ АБ КОНКУРСЕ МОЖНА ДАВЕДАЦЦА ПА ТЭЛ. 8 (017) 291-02-84.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *