Спяшаюцца сейбіты

Сельское хозяйство Тэрыторыя моладзі

Ваня5Кожную вясну людзі спяшаюцца засеяць поле, хвалююцца, гледзячы на пяшчотныя парасткі, што прабіваюцца з глебы, а затым, пад ціхі звон залатых калоссяў, клапатліва збіраюць збожжа, і зноў поўныя клопатаў аб ураджаі заўтрашняга дня. Круглы год справы і думкі сельскіх працаўнікоў падпарадкаваны хлебу надзённаму. Ідзе час, мяняюцца прыстасаванні працы, тэхналогія вырошчвання збожжа. Аднак, памыляецца той, хто вырашыць пра сябе, што ў цяперашні час, калі гаспадаркі аснашчаны магутнай сучаснай тэхнікай, хлеб даецца лёгка. Не, ён па-ранейшаму здабываецца ў поце, нястомнай працы, і словы «гарачая пара» не страцілі свайго першапачатковага сэнсу. Ураджай заўсёды выпакутаваны селянінам, заўсёды адваяваны – у замаразкаў, засухі, дажджу, граду…

Вось і на гэтым тыдні надвор’е настойліва тармазіла тэмпы сяўбы. Але вымушаныя з-за непагадзі паўзы былі не для адпачынку – паўсюдна ўносіліся мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, не спыняліся работы па падрыхтоўцы глебы. І, як толькі дожджык прыпыняўся, ад сонца пачыналі свяціцца плугі і твары ў хлебаробаў. Хутка ў поле накіроўваліся сеялкі. Дарэчы, нягледзячы на тое, што ў Гомельскай вобласці самыя высокія тэмпы палявых работ сярод рэгіёнаў краіны, нашы аграрыі спяшаюцца. У канцы першай дэкады красавіка неабходна пачынаць сяўбу важнай культуры – кукурузы, гэта значыць, што трэба вызваліць да гэтага часу максімальную колькасць людзей і тэхнікі.

У КСУП «Аравічы» на сяўбе зараз працуюць дзве сеялкі. Весці яравую сяўбу даверылі вопытнаму хлебаробу Міхаілу Краўцу і маладому механізатару Івану Барысенку (на здымку). На пасяўной Ваня задзейнічаны ўжо трэці сезон, і, як паказвае час, старанны юнак ніколі не падводзіць. Цяпер таксама.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *