Кураць прама ў памяшканнях і гуляюць у даміно

Службы информируют

Многае выправілі, але некаторыя парушэнні яшчэ патрэбна ліквідаваць: у маніторынгу мабільнай групы райвыканкама прыняў удзел намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.

У ходзе маніторынгу наведалі дзялянку Казялужскага лясніцтва, рамонтна-механічныя майстэрні і тэрыторыю дрэваапрацоўчага цэха лясгаса, МТФ «Казялужжа». На мінулым тыдні пабывалі на МТП у Барысаўшчыне і Веляціне.

Члены мабільнай групы на месцах правялі тлумачальную гутарку па ахове працы і пажарнай бяспецы. Пытанні ўзніклі да некаторых аб’ектаў. Так, у памяшканнях машынна-трактарнага парку ў Барысаўшчыне работнікі кураць, на зварачным апараце прымяняецца самаробны электратрымальнік. На прахадной РММ лясгаса печка эксплуатуецца з расколінамі. Дарэчы, тут работнікі дарма часу не губляюць – гуляюць у даміно. Адзначу, не ў абедзенны перапынак.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *