Набывайце прафесію выратавальніка

Образование

Гомельскі інжынерны інстытут і Мінскі Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе праводзіць набор абітурыентаў для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. Навучанне праводзіцца па дзённай (тэрмін навучання – 4 гады) і завочнай формам (тэрмін навучання – 5 гадоў).

У вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 17 да 23 гадоў, маючыя агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную, або вышэйшую адукацыю. Таксама прымаюцца асобы пасля службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 25 год, годныя па  стану здароўя для праходжання службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Пачынаючы з 2006 года ў вышэйшыя навучальныя ўстановы праводзіцца штогадовы набор дзяўчат. Звыш нормы прыёму на бюджэтныя месцы дапускаецца набор на платную форму навучання ў адпаведнасці з разнарадкай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў іспытах абітурыентам неабходна прадставіць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы, матэматыцы, рускай (беларускай) мове (па выбару абітурыента). Кандыдаты таксама здаюць іспыты па фізічнай падрыхтоўцы.

Пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы дзённай формы навучання курсантам прысвойваецца першае спецыяльнае званне “лейтэнант унутранай службы”, усе выпускнікі дзённай формы навучання працаўладкоўваюцца на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на пасады сярэдняга і старшага начальніцкага саставу.

Пры паступленні на завочную форму навучання прадастаўляецца адтэрміноўка ад праходжання ваеннай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Пры паспяховым навучанні на факультэце завочнага навучання маецца магчымасць прыёму на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Хойніцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях) на пасады радавога і малодшага начальніцкага саставу.

Для афармлення дакументаў на паступленне (не пазней 1 красавіка 2010 года) больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Хойніцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях: г. Хойнікі, вул. Лермантава, 1а, або па тэлефоне 3-38-39.


В. ТУПІЦА,
намеснік начальніка Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *