Дапамагаюць чым могуць

Образование

Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Сям’я без насілля” з’яўляюцца бібліятэкары раёна. Яны выкарыстоўваюць пры гэтым ўсе магчымыя формы і метады пры рабоце з сацыяльна неабароненымі дзецьмі і тымі, хто мае абмежаванні ў здароўі, аказваюць дапамогу ў сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі да сучасных умоў жыцця дзяцей-інвалідаў.


У прыватнасці, работнікі дзіцячага аддзялення ЦБС рэгулярна знаёмяць чытачоў бібліятэк з творчасцю выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, робячы магчымым агляд талентаў і здольнасцей дзяцей праз арганізацыю выставак іх работ. Пры дзіцячай бібліятэцы працуе аб’яднанне “Чараўнік”, рабяты з абмежаванымі магчымасцямі прадаставілі свае экспанаты на выстаўку “Цуды зрабілі сваімі рукамі”.

Загадчыца дзіцячага аддзялення Л.А. Ступакова ў  час работы семінара бібліятэчных работнікаў прапанавала арганізаваць збор сродкаў на заахвочванне дзяцей, якія ўдзельнічалі ў выстаўцы. Ініцыятыва знайшла падтрымку, і самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць прызы.


В. МІХЕД,
метадыст цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *