Суботнік прыйшоў – вясну прынёс: навялі марафет

Областной субботник 2022

Сёння жыхары раёна актыўна выйшлі на абласны суботнік. На працягу «дня чысціні» кожны мог унесці пасільны ўклад у агульную справу навядзення парадку на зямлі.

Дажджлівае і халоднае надвор’е ўнесла карэктывы ў задумкі хайнічан, тым не менш людзі ўсё ж такі выйшлі на добраўпарадкаванне і шчыра папрацавалі. Чысцілі вуліцы, прыводзілі ў належны санітарны стан прылягаючую і замацаваную за арганізацыямі тэрыторыю, садзілі і бялілі дрэвы, бардзюры, фарбавалі малыя архітэктурныя формы і агароджы, выдалялі кустоўе. Гэта тычылася не толькі райцэнтра, але і сельскіх населеных пунктаў – там таксама кіпела вялікая работа.

Прыбраць за сабой і іншымі – на жаль, апошняе здараецца часцей за ўсё – выйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі і работнікі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Хойнікшчыны, дэпутаты, моладзь.

Разам з тым добраўпарадкаванне нашага краю не павінна абмяжоўвацца толькі адным суботнікам. Захоўваючы чысціню і парадак вакол сябе, мы ў першую чаргу паказваем, што паважаем адзін аднаго і клапоцімся пра тое, каб наша малая радзіма была прыгожай і ўтульнай.

Нагадаю, што сабраныя на суботніку сродкі пойдуць на завяршэнне работ мемарыяла «Партызанская крынічка» ў Гомельскім раёне, а таксама на рамонт і рэстаўрацыю помнікаў гераічнаму подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *