Люкі не закрытыя: чаму так

Службы информируют

Сёння мабільная група райвыканкама наведала з маніторынгам завод ЖБВ, МТК № 1 і МТК № 2 КСУП «Эксбаза «Стралічава», МТФ «Віць», ДМБ і МТК «Храпкаў», машынна-трактарныя паркі КСУП «Судкова» і КСУП «Эксбаза «Стралічава», Хойніцкае вопытнае лясніцтва.

У маніторынгу прынялі ўдзел намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі, намеснік пракурора раёна Дзяніс Раманчыкаў.

Так, на МТП «Судкова» адсутнічаюць фіксатары варот, работнікі карыстаюцца ручной прыладай ударнага дзеяння з металічнай ручкай. Люк не закрыты. А такая безалабернасць можа прывесці да трагедыі.

Дарэчы, праблема з люкамі не толькі ў Судкова. На МТФ «Віць» яны таксама не закрытыя крышкамі.

Механізатары на МТП «Стралічава» выкарыстоўваюць драўляные калодкі пры рамонце агрэгатаў.

Падлогавае пакрыццё ў цэху завода ЖБВ мае разметку для бяспечнага перамяшчэння. Аднак не ўсё так проста – дарожка захламлена будаўнічымі матэрыяламі. На казялках металічных канструкцый адсутнічаюць інвентарны нумар і грузападымальнасць.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *