У сузор’і юных талентаў


bazulkoПрэзідэнт навуковага таварыства навучэнцаў гімназіі “Шлях да поспеху”, пераможца абласнога фестывалю доследных работ “КоллегиУМ-2009”, фіналіст абласнога конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў у намінацыі фізіка-матэматычных дысцыплін, першы прызёр раённай алімпіяды па англійскай мове 2007 і 2009 гадоў, пачынаючая паэтэса, удзельніца танцавальнага калектыву “Драйв” пры цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва – усё гэта яна, выпускніца нашай навучальнай установы Марыя Базулька.

Нягледзячы на свой юны ўзрост, Марыя ўжо асоба з устойлівым жыццёвым крэда. І таму невыпадкова, што яна ў ліку 50-ці навучэнцаў сярэдніх школ, каледжаў, гімназій, якія дабіліся высокіх вынікаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці, удастоена прэміі абласнога выканаўчага камітэта па сацыяльнай падтрымцы адораных дзяцей, якую з пасведчаннем і букетам кветак уручыў старшыня Гомельскага аблвыканкома Аляксандр Серафімавіч Якабсон.

Падзея адбывалася ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Мерапрыемства намаганнямі арганізатара – упраўлення адукацыі аблвыканкома – ператварылася ў яркае і незабыўнае свята як для адораных школьнікаў, так і для іх педагогаў і бацькоў. У зале раздзялілі  радасць перамогі Марыі яе класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Караблёва і маці, Святлана Васільеўна, настаўніца пачатковых класаў гімназіі. А дома – тата, Генадзій Уладзіміравіч, інжынер Брагінскага рэтранслятара і сямігадовая сястрычка Паліна, якія з нецярпеннем чакалі трансляцыі па тэлевізары цырымоніі ўручэння прэміі. І завочна апладзіравалі Марыі, калі яна ў ліку ўзнагароджаных на сцэне прачытала верш, складзены экспромтам, у якім выказала падзяку за прызнанне яе таленту.

Калі мы папрасілі Марыю падзяліцца сваімі ўражаннямі аб знамянальнай падз
еі ў яе жыцці, яна адказала коратка і лаканічна: “Атрыманне прэміі, уключэнне ў рэспубліканскі банк даных адоранай моладзі  – гэта не толькі гордасць, але і вялікая адказнасць. Адказнасць за сваё будучае і сваё імкненне да самаўдасканальвання. А пажаданні і віншаванні, якія атрымала ад сяброў, настаўнікаў, родных і блізкіх мне людзей надаюць новыя сілы і натхненне”.

 Н. РАМАНЧЫК,
намеснік дырэктара гімназіі г. Хойнікі па вучэбна-метадычнай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *