Абмен вопытам


У кастрычніку сёлета па запрашэнню абшчыны горада Кашына  Італію наведала дэлегацыя нашага раёна. У яе састаў уваходзілі галоўны інжынер райсельгасхарчу А.Р. Варабей, дырэктар КСУП “Судкова” А.А. Сцішанок, галоўны аграном КСУП імя Мележа М.М. Бондар, галоўны ляснічы ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”  І.Ф. Астапенка.

Тыднёвая праграма знаходжання была надзвычай насычанай і плённай. У правінцыі Піза  адбылося азнаямленне з вытворчасцю расады розных культур і газоннай травы ў цяпліцах з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, а таксама была прадстаўлена вытворчасць віна ад вырошчвання вінаграду да атрымання канчатковага прадукту. У час знаёмства з работай кааператыва Ле-Рэне даведаліся, што пры вядзенні раслінаводства выкарыстоўваюцца толькі арганічныя ўгнаенні. Пабывалі на ферме на 90 галоў дойнага статка, прадуктыўнасць якога складае 10 тысяч літраў малака ў год. Лесапаркавая гаспадарка адным з напрамкаў сваёй дзейнасці лічыць развядзенне коней і буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку.
Члены дэлегацыі былі запрошаны ў адміністрацыю правінцыі Піза, наведалі завод па вытворчасці аліўкавага алею, прадпрыемства па вытворчасці еўрападдонаў, сямейную гаспадарку па вырошчванню яблык і груш з выкарыстаннем інтэнсіўных тэхналогій.

Гэтая паездка, несумненна, мае станоўчы эфект у справе ўмацавання дружбы і дзелавога супрацоўніцтва паміж абшчынай Кашына і горадам Хойнікі.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *