Аб поспехах, дасягнутых разам


Намеснік старшыні райвыканкома па будаўніцтву і жыллёва-камунальнай гаспадарцы А.М. БАЙКОЎ.

Асноўныя прагнозныя паказчыкі за 2008 год прадпрыемствамі будаўнічай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркай забяспечаны. У будаўніцтве выканана падрадных работ на суму 26,4 мільярда рублёў. Асабліва вызначыўся калектыў ААТ “Хойнікірамбуд”, дзе гэты паказчык складае 162 працэнты да даведзенага задання. На 101 працэнт забяспечаны ён і калектывам самай маладой будаўнічай арганізацыі нашага горада – КДБУП “Хойніцкая ПМК”. Пастараліся  ўсе дарожныя арганізацыі: ДЭУ-45 (104%), ДБУ-23 (103%), ДЭУ-155 (100%).

Летась уведзены ў эксплуатацыю шэраг сацыяльна значымых аб’ектаў. Гэта, у прыватнасці, спіртзавод эксбазы “Стралічава”. Прадпрыемства перапрацоўвае збожжа на спірт. Будаўніцтва праводзілася па праграме пераспецыялізацыі раёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. Прадукцыя спіртзавода прайшла дзяржаўную сертыфікацыю.

Праведзена газіфікацыя шматкватэрных дамоў па вуліцы Паркавая райцэнтра. Зроблены рамонт шатровага даху РДК.

І хайнічане, і госці нашага горада змаглі ўпэўніцца ў тым, як у добры бок змяніўся вонкавы выгляд дамоў па вуліцы Калесніка. Капітальны рамонт вуліц Лермантава і Калесніка будзе працягвацца.

Значныя перамены адбыліся і ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Рэканструяваны сеткі каналізацыі, водаправод і артэзіянскія свідравіны ў аграгарадку “Стралічава”. Згодна з планам праведзены рамонт дахаў жылых дамоў № 15а па вуліцы Калесніка і № 17 па Першамайскай вуліцы горада.

На тэрыторыі раёна ў мінулым годзе ўведзена ў эксплуатацыю 3537 квадратных метраў жылля пры заданні 3500 кв. м, у тым ліку дамоў сядзібнага тыпу для мнагадзетных сем’яў – 606 кв. м. Для работнікаў сельгаспрадпрыемстваў за кошт ільготнага крэдыту банка пабудавана 1574 кв. м жылля.

14 дамоў пабудавана КДБУП “Хойніцкая ПМК”, 7 – ААТ “Мазырпрамбуд”, 5 – ААТ “Хойнікірамбуд”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *